Лінкі ўнівэрсальнага доступу

600-годзьдзе Грунвальда ў Берасьці


Ускладаньне кветак да скульптуры Вітаўта
Ускладаньне кветак да скульптуры Вітаўта

Каля дзесяці сябраў кампаніі "Гавары праўду" зь Берасьця адзначылі 600-годзьдзе Грундвальдскай бітвы.

Напачатку мерапрыемства актывісты кампаніі правялі круглы стол, прысьвечаны гісторыі Беларусі. Кожны з прысутных рыхтаваў даклад па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Найбольшае месца было адведзена асобе князя Вітаўта. Дакладчыкі адзначылі, што менавіта пры княжаньні Вітаўта ВКЛ дасягнула свайго найбольшага разьвіцьця.

Круглы стол, прысьвечаны гісторыі Беларусі

Пасьля круглага стала актывісты кампаніі ўсклалі кветкі каля скульптуры Вітаўта, якая знаходзіцца на помніку тысячагодзьдзя гораду Берасьце.

Ля скульптуры Вітаўта
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG