Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АБСЭ не змагло дамовіцца аб місіі ў Кіргізстане


Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе ня здолела цалкам узгадніць пытаньне аб паліцйэскай місіі на поўдні Кіргізстану, дзе сёлета ў чэрвені адбыліся міжэтнічныя сутыкненьні.

Удзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў АБСЭ пад Алма-Атой не змаглі дамовіцца аб даце пачатку місіі. Запыт аб дапамозе такога кшталту паступіў ад прэзыдэнта Кіргізстакну Розы Атунбаевай.

Спэцслужбы Кіргізстану чакаюць новых правакацый на поўдні краіны, заявіў сёньня кіраўнік Дзяржаўнай службы нацыянальнай бясьпекі Кешэнбеек Душэбаеў. У выніку беспарадкаў 11-16 чэрвеня на поўдні Кіргізстану загінулі сотні людзей. Віну за распальваньне міжнацыянальанй варожасьці ўлады краіны ўсклалі на прыхільнікаў экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева.
XS
SM
MD
LG