Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі прэм’ер паскардзіўся эўракамісару на Румынію


Скарга прагучала пад час сустрэчы прэм’ера-міністра Украіны Мікалая Азарава з камісарам ЭЗ па пытаньнях рэгіянальнай палітыкі Ёханэсам Ханава. Паводле кіраўніка ўкраінскага ўраду, Румынія у аднабаковым парадку праводзіць работы па пашырэньні дэльты Дунаю з тым, каб пераарыентаваць грузапатокі ў свае порты. Эўрапейскі чыноўнік пад час сустрэчы адзначыў, што Брусэль ўжо пачаў перамовы з румынскім МЗС, аднак падрабязнасьцяў не агучыў. Як лічыць Азараў, пытаньне адносна пашырэньня дэльты Дунаю павінны абмяркоўвацца паміж ўрадамі абедзьвюх краінаў, паколькі па іх працякае рака, а Эўракамісія павінна выступаць у якасьці арбітру.
XS
SM
MD
LG