Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама рэзка скрытыкаваў рэспубліканцаў


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў традыцыйным штотыднёвым радыёзвароце рэзка скрытыкаваў рэспубліканскую партыю, абвінаваціўшы яе ў абструкцыі заканадаўчых ініцыятываў, якія ўносяцца прэзыдэнтам і падтрымліваюцца сябрамі дэмакратычнай партыі. Паводле Абамы, рэспубліканская меншасьць у Сэнаце ўсімі спосабамі блякуе прыняцьце законапраектаў, у прыватнасьці, аб пашырэньні дапамогі беспрацоўным. Абама лічыць, што рэспубліканцы абараняюць інтарэсы багацейшых амэрыканцаў за кошт тых, хто пацярпеў ад крызысу.
Аналітыкі, у сваю чаргу, зьвязваюць рыторыку з пачаткам перадвыбарнай кампаніі.
XS
SM
MD
LG