Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША наведае Аўганістан


Візыт Гілары Клінтан ў гэтую краіну адбудзецца ў рамках яе бліжэйшай паездкі па краінах Азіі.
Пра дакладны графік візыту не паведамляецца з прычыны бясьпекі, аднак вядома, што ўжо ў аўторак Клінтан возьме ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі ў Кабуле.
Таксама паведамляецца, што дзяржсакратар ЗША наведае Пакістан, В’етнам і Паўднёвую Карэю, дзе разам з шэфам Пэнтагону Робэртам Гейтсам абмяркуе сытуацыю на карэйскай паўвыспе пасьля гібелі ў сакавіку паўднёвакарэйскага судна.
XS
SM
MD
LG