Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афрыцы дзяцей вбвінавачваюць у вядзьмартсве


Як вынікае з дасьледаваньня дзіцячага фонду ААН – ЮНІСЭФ, найчасьцей у вядзьмарстве ў паўднёваафрыканскіх краінах абвінавачваюць сіротаў, альбіносаў, а таксама дзяцей зь фізычнымі і псыхічнымі праблемамі.
Паводле дасьледчыкаў, “паляваньне на дзяцей-ведзьмакоў” становіцца папулярнай з’явай. Раней у вядзьмарстве абвінавачваліся старыя жанчыны. Ёсьць доказы, што забабоны ў насельніцтве набываюць вялікія памеры з-за цяжкасьцяў з забесьпячэньнем дзяцей, а таксама дзякуючы прапаведнікам-эвангелістам, якія эксплюатуюць гэтыя забабоны і ў выніку атрымліваюць грошы за “выгнаньне д’ябла”.
XS
SM
MD
LG