Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны АБСЭ падтрымаюць разьмяшчэньне паліцыянтаў ў Кіргізстане


Пра гэта заявіў пад час нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС АБСЭ ў Казахстане нямецкі міністар Гіда Вэстэрвэле. Размова ідзе пра групу з 52-х паліцыянтаў з краін-удзельніц гэтай арганізацыі.
Разьмяшчэньне паліцэйскага кантынгенту на поўдні Кіргізстану, дзе сёлета ў чэрвені адбыліся міжэтнічныя сутыкненьні, ужо ўзгодненае зь мясцовымі ўладамі. Канчатковае рашэньне засталося за галасаваньнем краін-сябраў АБСЭ.
На сустрэчы міністраў абмяркоўваюцца таксама пытаньні міжнароднай палітыкі, у прыватнасьці, сытуацыя ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG