Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалося “Басовішча-2010”


На фота: Басовішча-2009
На фота: Басовішча-2009
У пятніцу ў польскім мястэчку Грудак непадалёк ад беларускай мяжы пачаўся музычны фэстываль «Басовішча-2010».

Паводле арганізатараў “Басовішча-2010“, сёлетняе мерапрыемства ідзе пад дэвізам “Musica libertad“. Хэдлайнэрам выступіць "Ляпіс Трубяцкой", які наведае гэты фэст упершыню. На галоўным канцэрце выступяць "Троіца", "Гурзуф", "Адыс Абеба", Litvintroll, Re1ikt, Zatoczka, Rima і Lipali.

«Басовішча» ладзіцца з пачатку 90-х Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў у Польшчы (БАС). Гэта найбуйнейшы беларускі рок-фэст. Традыцыйна ён мае тры часткі: вольная сцэна, конкурс маладых беларускіх гуртоў, выступы зорак і гасьцей фэсту. Сёлета конкурсная частка прысьвечаная 100-гадоваму юбілею беларускай паэткі Ларысы Геніюш, таксама ў праграме фэсту заплянаваныя ня толькі музычныя выступы, але й літаратурныя сустрэчы, паказ фільмаў, фотавыставы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG