Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве падрыхтаванае рашэньне аб адмове ад беларускага цукру


Міністэрства аграрнай палітыкі Ўкраіны ініцыюе вывад цукру з рэжыму свабоднага гандлю з Беларусьсю. Ужо ў жніўні праект рашэньня плянуецца падаць на разгляд у цэнтральныя органы ўлады.

Экспэрты адзначаюць, што галоўнай прычынай зьяўляюцца так званыя «шэрыя схемы» паставак. У рамках дамовы аб вольным гандлі Беларусь мае права пастаўляць ва Ўкраіну цукар, выраблены з уласных цукровых буракоў. Аднак на самой справе дзейнічае іншы «мэханізм» — беларусы перапрацоўваюць на ўласных прадпрыемствах цукар-сырэц і вязуць гэты прадукт ва Ўкраіну.

Паводле адмыслоўцаў-аграрыяў, падобны імпарт быў прымальным, пакуль Украіна вырабляла недастаткова гэтага прадукту для ўнутранага рынку. Цяпер жа сытуацыя зьмянілася. З прапановай Расеі адносна паставак вялікага аб’ёму бурачковага цукру з Украіны, адмова ад беларускага цукровага імпарту адкрые новыя магчымасьці для разьвіцьця мясцовай цукровай прамысловасьці, паведамляюць у Міністэрстве аграрнай палітыкі Украіны.


XS
SM
MD
LG