Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дапамога ад беларускіх палякаў — польскім


Сябры незарэгістраванага Саюзу палякаў сабралі грашовую дапамогу для сем’яў, якія пацярпелі ад нядаўняй паводкі ў Польшчы. Сродкі перададзеныя ў Генконсульства РП у Горадні.

Як паведаміў старшыня Галоўнай рады Саюзу палякаў Андрэй Пачобут, здавалі хто толькі можа, у выніку было сабрана каля сарака пяці тысяч злотых, гэта прыблізна каля пятнаццаці тысяч даляраў. Грошы зьбіралі ў аддзелах арганізацыі ў Гарадзенскай, Менскай і Берасьцейскай абласьцях.
XS
SM
MD
LG