Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ГОРАЧА...


...і з дажджамі. Тэмпэратура: 25 — 32 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


17 ліпеня

Зьміцер Вайцюшкевіч выступае на Аршаншчыне: 17.30 — канцэрт у клюбе аграгарадка Міцькаўшчына,19.00 – клюб сяла Крапіўна.

18 ліпеня

Прадстаўніцтва ААН у Беларусі арганізуе прэм’ерны паказ фільму Клінта Іствуда "Непераможны" ў кінатэарты "Цэнтральны" а 13.00. Уваход свабодны.

У Пінску фінальная гульня чэмпіянату сьвету па матаболу. Спартыўны комплекс ДОСААФ, пачатак а 14.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


17 ліпеня

Другі дзень беларускага рок-фэстывалю "Басовішча" на Беласточчыне.

17-18 ліпеня

У фінскім раёне Укахала адбудзецца чэмпіянат сьвету па футболе на балоце.

18 ліпеня

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель у Казахстане.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клітнан у Пакістане.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


17 ліпеня

У 1918 у Екацерынбургу бальшавікі расстралялі апошняга расейскага цара Мікалая ІІ і яго сям’ю.

18 ліпеня

У 1870 на пасяджэньні Сусьветнага сабору Каталіцкай царквы ў Ватыкане быў зацьвержаны, на прапанову пантыфіка Пія ІХ, дагмат аб беспамылковасьці Папы рымскага.

У 1918 нарадзіўся Нэльсан Мандэла, змагар супраць апартэіду ў Паўднёваафрыканскай рэспубліцы, першы чарнаскуры прэзыдэнт гэтай краіны (1994-1999).

У 1933 нарадзіўся расейскі паэт Яўгеній Яўтушэнка.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


17 ліпеня

Міжнародны дзень справядлівасьці — адзначае прыняцьцё ў 1998 статуту Міжнароднага крымінальнага суду. Суд пачаў дзейнічаць у Гаазе ў 2002. Заданьнем суду зьяўляецца перасьлед асобаў, адказных за генацыд, ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасьці.

18 ліпеня

Нацыянальны дзень хот-дога ў ЗША.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "20-е "Басовішча": Чаму плачуць блогеры?"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Я навучыўся, што сьмеласьць — гэта не адсутнасьць страху, але перамога над ім. Сьмелым зьяўляецца ня той, хто не баіцца, а той, хто перамагае сваю боязь". Нэльсан Мандэла
XS
SM
MD
LG