Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Беларусь не забараняла сваім грамадзянам наведваць Сухумі і Паўднёвую Асэтыю


Учора інфармацыю з камэнтарамі сьпікера грузінскага парлямэнту і намесьніка кіраўніка МЗС Грузіі, якія заяўлялі пра ўвядзеньне беларускімі ўладамі і непасрэдна прэзыдэнтам Лукашэнкам забароны на паездкі беларусаў у Абхазію і Паўднёвую Асэтыю, распаўсюдзіла "Грузия Online" ды іншыя агенцтвы.

У сваіх заявах грузінскія палітыкі назвалі гэты крок "канчатковым пацьверджаньнем пазыцыі афіцыйнага Менску адносна акупаваных грузінскіх тэрыторый". Як заявіў прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных, улады краіны ня ўводзілі і не зьбіраюцца ўводзіць забароны на наведваньне сваімі грамадзянамі Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

"Ніякіх рэкамэндацый адносна ненаведваньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі грамадзянамі Беларусі МЗС не давала і не зьбіраецца даваць. Тым болей ня можа быць ніякай гаворкі пра нейкую забарону", цытуе Савіных "Інтэрфакс".

"Мы зьвярнулі ўвагу на тое, што публікацыі на гэтую тэму зьявіліся ў некалькіх расейскіх СМІ, але па нейкія тлумачэньні ў МЗС Беларусі яны не зьвярталіся. Матывы гэтых публікацый нам незразумелыя", падкрэсьліваецца ў заяве беларускага МЗС.
XS
SM
MD
LG