Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ня верыць у адзінага кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка сумняваецца ў тым, што беларуская апазыцыя вылучыць адзінага кандыдата для ўдзелу ў маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах.

"Надзеі, што яны (апазыцыя — Інтэрфакс) вызначаць адзінага кандыдата — Іванова, Пятрова, Сідарава — і "задушаць" дзейнага прэзыдэнта — падманлівая", — заявіў журналістам Аляксандар Лукашэнка ў пятніцу, падчас рабочай паездкі па Гомельскай вобласьці.

"Што тычыцца гэтых палітыкаў (апазыцыі — ІФ) — здавалася б, вызначце двух, ну — трох кандыдатаў, але ня 10. Але ж яны ня могуць вызначыцца", — сказаў Лукашэнка.

Гаворачы пра верагоднасьць свайго ўдзелу ў выбарах, Лукашэнка прызнаўся: "Шчыра кажучы, я ня вельмі ўцягнуты ў гэтыя (перадвыбарныя — ІФ) працэсы. Мы яшчэ не падумалі пра тое, які павінен быць штаб, і пра іншыя пытаньні".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG