Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запрацаваў сайт vialejka.org


"Сайт працуе ў звычайным рэжыме і больш ня будзе адключацца", — паведамілі асобы, якія маюць адносіны да рэсурсу.

Сайт перастаў працаваць на пачатку ліпеня, у першыя дні дзеяньня новых правілаў рэгуляваньня інтэрнэту.

"Прычына была ў тым, што да таго як завялі крымінальную справу, сайт фізычна знаходзіўся ў Беларусі. Пакуль адбываўся пераезд за мяжу, часова вырашылі адлучыць", — заявіў суразмоўца "Свабодзе".

Пра крымінальныя справы супраць стваральнікаў vialejka.org таксама стала вядома на пачатку ліпеня. Справы завялі "за паклёп і абразу". Заведзеная крымінальная справа за паклёп на дырэктара Вілейскай сярэдняй школы № 1: адзін з камэнтатараў малюнку, зьмешчанага на сайце, пакінуў запіс, у якім праваахоўнікі ўбачылі абразу настаўніцы. У другой справе ідзецца пра паклёп у камэнтарах на яшчэ аднаго пэдагога — дырэктара Вялейскай музычнай школы.

Міліцыянты дапыталі жыхара Вялейкі Мікалая Суслу, падазраючы, што менавіта ён адмініструе сайт. На экспэртызу забралі пэрсанальны кампутар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG