Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прыняты закон аб пашырэньні паўнамоцтваў ФСБ


Дзярждума Расеі сёньня прыняла ў канчатковым чытаньні законапраект, які пашырае паўнамоцтвы Фэдэральнай службы бясьпекі. За галасавалі 350 чалавек, супраць – 90. Паводле закону, ФСБ атрымлівае права займацца прафіляктыкай злачынстваў, папярэдняе сьледзтва па якіх знаходзіцца ў кампэтэнцыі ФСБ. Супраоўнікі ведамства могуць аб'яўляць грамадзянам папярэджаньні аб недапушчальнасьці тых ці іншых дзеяньняў. У пятніцу ў Маскве былі атрыманыя тры актывісты партыі "Яблоко", якія праводзілі каля будынку Думы несанкцыянаваную акцыю пратэсту супраць законапраекту
XS
SM
MD
LG