Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў і Рыгор Кастусёў, а таксама палітыкі Анатоль Лябедзька, Станіслаў Шушкевіч і Сяргей Калякін патрабуюць міжнароднага расьсьледаваньня справы зьніклых. Яны таксама плянуюць падаць у Менгарвыканкам заяўку на шэсьце і мітынг у Дзень салідарнасьці 16 жніўня.

На сустрэчы з журналістамі палітыкі заявілі, што будуць зьвяртацца ў ААН, каб там паспрыялі расьсьледаваньню спраў зьніклых.

Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі таксама паведамілі, што напішуць ліст у Генэральную пракуратуру, каб тая прыцягнула да адказнасьці альбо журналістаў НТВ за фільм "Хросны Бацька, альбо — Аляксандра Лукашэнку, калі зьвесткі, агучаныя ў фільме, акажуцца праўдзівымі.

Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG