Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Суд Першамайскага раёну Менску прызнаў моладзевага актывіста вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі. Штраф — 0,5 базавай велічыні.

15 ліпеня моладзь плянавала зладзіць бітву падушкамі ў гонар 600-х угодкаў Грунвальду. Але Менгарвыканкам не дазволіў акцыю.

Аднак ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі сабралася некалькі сотняў чалавек.

Міліцыянты затрымалі 70 удзельнікаў. Пазьней усіх, акрамя Андрэя Кіма, адпусьцілі.
XS
SM
MD
LG