Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВР спыніў выцяканьне нафты


Брытанскі канцэрн ВР заявіў, што здолеў часова спыніць выцяканьне нафты ў ваду з радовішча ў Мэксыканскім заліве. Гэта адбылося ўпершыню пасьля выбуху на сьвідравіне 20 красавіка. Інжынэрам удалося зачыніць усе кляпаны новага абарончага "даху", які ўсталяваны над пашкоджанай сьвідравінай. Прэзыдэнт ЗША назваў гэтую інфармацыю "пазытыўным крокам", але адзначыў, што размова пауль ідзе толькі пра папярэднія вынікі. Разьліў нафты ў Мэксыканскім заліве стаў найбуйнейшай экалягічнай катастрофай у гісторыі ЗША
XS
SM
MD
LG