Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Першамайскага раёну Менску сёньня разгледзіць справу грамадзкага актывіста Андрэя Кіма. Хлопца затрымалі 15 ліпеня за нібыта правядзеньне несанкцыянаванай акцыі.

15 ліпеня моладзь плянавала зладзіць бітву падушкамі ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі ў гонар 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы.

Міліцыянты затрымалі 70 удзельнікаў акцыі.

Усіх затрыманых, акрамя Андрэя Кіма, адпусьцілі. Пра гэта БелаПАН паведаміў кіраўнік грамадзкага аб'яднаньня "Гісторыка" Зьміцер Рагачоў.

Напярэдадні Менгарвыканкам не дазволіў правесьці бітву падушкамі.


Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG