Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША асудзілі тэракты ў Іране


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан назвала жудаснымі тэракты ў іранскім горадзе Захедан, ахвярамі якіх сталі больш 20 чалавек, і заявіла, што злачынцы мусяць быць пакараныя. Адказнасьць за выбухі ўзяла на сябе экстрэмісцкая суніцкая групоўка "Джундала" (Воіны Алаха). У яе заяве гаворыцца, што выбухі сталі помстай уладам за сьмяротнае пакараньне ў чэрвені лідэра групоўкі Адбамалека Рыгі. Сярод ахвяраў двух выбухаў, што адбыліся ў чацьвер побач з шыіцкай мячэцьцю – вайскоўцы корпусу "Вартавых ісламскай рэвалюцыі"
XS
SM
MD
LG