Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнты Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі едуць у Нікарагуа і Вэнэсуэлу


Прэзыдэнт Абхазіі Сяргей Багапш пачынае свой візыт сёньня. Паводле яго словаў, ён плянуе падпісаць у кожнай з гэтых краінаў да дзясятка пагадненьняў у эканамічнай і гуманірнай сфэрах. У склад афіцыйнай дэлегацыі ўваходзяць таксама прадстаўнікі бізнэсу Абхазіі. Ня выключаецца, што Багапш правядзе таксама перамовы з кіраўніцтвам Кубы. Прэзыдэнт Паўднёвай Асэтыі Эдуард Какойты таксама накіроўваецца зь візытам у Нікарагуа і Вэнэсуэлу, але на дзень пазьней.

Расея, а таксама Нікарагуа і Вэнэсуэла прызналі незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Захад на баку Грузіі, якая настойвае, што гэта яе тэрыторыі.
XS
SM
MD
LG