Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Siemens падпісаў мільярдны кантракт з Расеяй


Нямецкая кампанія Siemens падпісала кантракт на некалькі мільярдаў эўра з расейскімі кампаніямі. Выканаўчы шэф кампаніі Пэтэр Лешэр падпісаў дамову ў расейскім Екацерынбургу у часе саміту дзелавых колаў абедзьвюх краінаў з удзелам Ангелы Мэркель і Дзьмітрыя Мядзьведзева. Паводле дамовы, Siemens паставіць расейскай чыгунцы на працягу бліжэйшых дзесяці гадоў 240 цягнікоў.

Выступаючы у Екацерынбургу расейскі прэзыдэнт Мядзьведзеў прапанаваў нямецкім фірмам інвэставаць у расейскія кампаніі, што нядаўна былі выключаныя са сьпісу стратэгічных прадпрыемстваў.
XS
SM
MD
LG