Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францыя падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі


Францыя абвінаваціла Расею ў парушэньні перамір’я з Грузіяй і заклікала Маскву сьцягнуць яе войскі на пазыцыі, як яны былі перад канфліктам два гады таму. Міністар замежных спраў Францыі Бэрнард Кушнэр зрабіў гэтую заяву на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з грузінскім прэзыдэнтам Саакашвілі. Кушнэр пацьвердзіў таксама, што Францыя падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі. Ён падкрэсьліў “ Паўднёвая Асэтыя і Абхазія – грузінскія рэгіёны і тэрыторыі і мы хочам працаваць у найбольш прадуктыўным накірунку, каб яны былі зноў Грузіяй”. Расея раней прызнала незалежнасьць абодвух рэгіёнаў.
XS
SM
MD
LG