Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У 00:35 маскоўскага часу 16 ліпеня ў эфіры тэлеканалу “Россия 24” віцэ-сьпікер Дзяржаўнай Думы Расеі Ўладзімер Жырыноўскі пракамэнтаваў факт зьяўленьня Міхаіла Саакашвілі ў эфіры беларускага тэлебачаньня.

У.Жырыноўскі сказаў, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка фактам паказу па беларускім тэлебачаньні вялікага інтэрвію з прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі помсьціць Расеі за паказ па НТВ фільму “Хросны бацька”. Паводле Жырыноўскага, у “Хросным бацьку” пра Лукашэнку “расказалі праўду”. Жырыноўскі таксама назваў беларускага кіраўніка няўдзячным, бо ён узначальвае адну з частак сумеснай Саюзнай дзяржавы, а Расея яго шмат гадоў падтрымлівала.

Віцэ-сьпікер Расейскай Дзяржаўнай Думы заявіў у гэтай сувязі, што ў Аляксандра Лукашэнкі агонія, і што ў 2011 годзе Лукашэнка выбары ня выйграе і яму давядзецца сысьці з палітычнай сцэны.
  • 16x9 Image

    Сяргей Абламейка

    Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру. На «Свабодзе» – зь верасьня 1990 году, з траўня 1995 году – у Празе. Пісьменьнік, гісторык, журналіст.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG