Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон і Сэўл гатовыя размаўляць з КНДР


ЗША і Паўднёвая Карэя гатовыя весьці перамовы з КНДР, але толькі калі Пхэньян адмовіцца ад сваіх "правакацыйных крокаў", заявіў сёньня намесьнік дзяржсакратара ЗША па Ўсходняй Азіі Курт Кэмпбэл. Ён, аднак, дадаў, што КНДР павінна будзе прадэманстраваць гатоўнасьць да зьмены свайго зьнешнепалітычнага курсу, перш, чым Вашынгтон і Сэўл распачнуць дыялёг.

Камэнтары Кэмпбэла прагучалі пасьля сёньняшняй сустрэчы прадстаўнікоў узброеных сіл трох згаданых краін. 90-хвілінная нарада была прысьвечаная інцыдэнту з паўднёвакарэйскім карвэтам, які, паводле вынікаў міжнароднага расьсьледаваньня, быў патоплены ў сакавіку паўночнакарэйскай тарпэдай. Пхэньян адкідае сваю датычнасьць да інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG