Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ГОРАЧА…

  • Часам дажджы з навальніцамі. Удзень 28 – 34 °С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • Дзень беларускай салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі.
  • У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце пачынаецца ўступная кампанія (працягнецца да 6 жніўня).


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

  • У Алма-Аце пачнецца паседжаньне Рады міністраў замежных справаў краін-удзельніц АБСЭ. У паседжаньні возьме ўдзел і кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства Сяргей Мартынаў.
  • У Радзе бясьпекі ААН пройдзе адкрытае паседжаньне ў пытаньнях папярэджаньня канфліктаў і ўрэгуляваньня спрэчак.
  • Прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч наведае зь візытам Баўгарыю.
  • Адкрыецца першы Адэскі міжнародны кінафэстываль.
  • У швайцарскім Ньёне пройдзе лёсаваньне трэціх кваліфікацыйных раўндаў футбольных Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • Дзень бухгальтара ва Ўкраіне.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1054 годзе рымскі папа Леў ІХ наклаў анафэму на канстантынопальскага патрыярха Міхаіла. 16 ліпеня 1054 году лічыцца днём пачатку падзелу агульнай хрысьціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную.
  • 16 ліпеня ў 1872-м годзе нарадзіўся Руаль Амундсэн, славуты нарвэскі палярнік, падарожнік і першаадкрывальнік.
  • Што да славутых беларусаў, то яны 16 ліпеня не прыходзілі на сьвет, а пакідалі яго. Гэта беларускі паэт і менскі культурны герой свайго часу Янка Лучына, які не дажыў да XX стагодзьдзя трох гадоў. Гэта беларускі архітэктар Іван Жалтоўскі, родам зь Пінску, які рабіў пляны рэканструкцыі такіх вялікіх гарадоў, як расейская Масква і беларускі Гомель. Ня стала Жаўтоўскага 16 ліпеня 1959 году. Гэта гісторык Мікола Арэхва, які пісаў кнігі пра Заходнюю Беларусь пад польскай уладай у міжваенны пэрыяд. Арэхва пакінуў гэты сьвет 16 ліпеня 1990 году.


МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Не забывайце Эўропу! Ліст да амэрыканскага прэзыдэнта”


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Сіла волі – першая і найважнейшая якасьць умелага дасьледчыка. Толькі ўмеючы кіраваць сваёй воляю, ён можа спадзявацца на пераадоленьне цяжкасьцяў, якія прырода ставіць на ягоным шляху. Абачлівасьць і асьцярожнасьць аднолькава важныя: абачлівасьць – каб у час заўважыць цяжкасьці, асьцярожнасьць – каб максымальна старанна падрыхтавацца да сустрэчы зь імі”. – Руаль Амундсэн
XS
SM
MD
LG