Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны "Ўсходняга партнэрства" абышлі Беларусь


Эўразьвяз распачынае перамовы аб палітычнай асацыяцыі з Грузіяй, Армэніяй і Азэрбайджанам. Пра гэта паведаміла ачольніца замежнапалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан у ходзе свайго сёньняшняга візыту ў Тбілісі. Яна дадала, што пагадненьне аб асацыяцыі паспрыяе дэмакратычнаму разьвіцьцю Грузіі.

З Азэрбайджанам перамовы аб асацыяцыі стартуюць у пятніцу, з Армэніяй - 19 ліпеня. Аналягічныя пагадненьні рыхтуюцца з Украінай і Малдовай.

Беларусь застаецца адзінай краінай-удзельніцай "Усходняга партнэрства", зь якой Брусэль не ініцыяваў згаданай працэдуры.

Палітычная асацыяцыя з Брусэлем зьяўляецца крокам да стварэньня зоны вольнага гандлю з ЭЗ.
XS
SM
MD
LG