Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель прывязе зь Екацярынбургу некалькі мільярдаў


Нямецкі канструктарскі гігант Сімэнс заключыў з расейскімі кампаніямі кантракты вартасьцю мільярды эўра. Дакумэнты былі падпісаныя ў кулюарах сустрэчы канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Паводле аднаго з пагадненьняў Сімэнс мае паставіць кампаніі "Расейскія чыгункі" 240 міжгародніх цягнікоў цягам наступных дзесяці год.

Прамаўляючы на расейска-нямецкім форуме Мядзьведзеў заклікаў кампаніі ФРГ інвэставаць у Расею. У прыватнасьці ён зьвярнуў іх увагу на расейскія прадпрыемствы, якія нядаўна былі выключаныя са сьпісу стратэгічных, што абмяжоўвала ўдзел у іх акцыяваньні замежнага капіталу.
XS
SM
MD
LG