Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Выступаючы ў Кракаве з прамоваю, прысьвечанай пачатку адзначэньня 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы, прэзыдэнт Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайце адзначыла ўклад польскага і літоўскага народаў у перамогу над Тэўтонскім ордэнам. Пра беларускую прысутнасьць на Грунвальдзкім полі Грыбаўскайце не сказала ні слова.

Ля помніка ў гонар перамогі ў Грунвальдзкай бітве Даля Грыбаўскайце павіншавала польскі народ з 600-годзьдзем “нашай вялікай перамогі”, інфармуе навіннны партал udf.by. Грунвальдзкую перамогу літоўская кіраўніца назвала знамянальнай для абодвух народаў.

“На працягу стагодзьдзяў нашыя народы лучыць падобны лёс, агульныя ідэалы, памкненьні, і нават найярчэйшыя постаці ў нас таксама агульныя. Ягайла і Вітаўт, Ядвіга і Барбара, Адам Міцкевіч і Чэслаў Мілаш, і шмат хто яшчэ, – адзначыла Даля Грыбаўскайце. – Калі два вялікія нашыя народы выйшлі на поле бою пад Грунвальдам, іх еднасьць згуртавала і суседнія народы, падахвоціла іх уступіць у змаганьне за перамогу, што прадвызначыла далейшы лёс ня толькі нашых краінаў, але і Эўропы”.

Навіннны партал Аб’яднаных дэмакратычных сілаў цытуе беларускага гісторыка Алеся Ясінскага, які нагадаў, што, апрача польскіх і літоўскіх (у сучасным разуменьні), значную частку “саюзьніцкага” войска складалі беларускія аддзелы:

“З 40 харугваў Вялікага Княства Літоўскага толькі 4 былі з этнічных літоўскіх земляў, 8 – з украінскіх, а 28 харугваў прадстаўлялі землі ў беларускіх этнічных межах. Таксама ня варта забывацца на харугвы з Кіева, Малдовы, Вялікага Ноўгараду і на татарскія аддзелы мірзы Джалал-ад-Дына”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG