Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЭЗ павінен выкарыстаць газавы канфлікт у інтарэсах Беларусі”


Эльмар Брок
Эльмар Брок
Такой думкі прытрымліваецца вядомы нямецкі палітык, каардынатар па пытаньнях зьнешняй палітыкі Эўрапейскай народнай партыі ў Эўрапарлямэнце Эльмар Брок. У інтэрвію аўстрыйскаму выданьню Wirtschaftsblatt асноўная ўвага аддаецца праграме «Ўсходняе партнэрства», у якой разам з Азэрбайджанам, Армэніяй, Грузіяй, Малдовай, Украінай удзельнічае таксама і Беларусь.

Палітык з жалем канстатуе, што пакуль сам тэрмін «Усходняе партнэрства» мала вядомы на Захадзе: яго разумеюць хіба што ў краінах-суседках былых саюзных рэспублік, у той жа Польшчы. «Мы ж павінны дамагацца таго, каб ва ўсім ЭЗ разумелі стратэгічную важнасьць усіх гэтых шасьці краін», адзначае Брок. З гэтай мэтай трэба стварыць рамкавыя ўмовы, неабходныя для свабоднага гандлю, пераадолець усе цяжкасьці ў эканамічных і палітычных стасунках«.

Паводле нямецкага палітыка, ЭЗ павінен узгадаць свой мінулы досьвед стварэньня эўрапейскай эканамічнай прасторы з удзелам такіх краін, як Фінляндыя, Аўстрыя, Швэцыя, якія потым сталі сябрамі Зьвязу. Ці досьвед супрацоўніцтва з такімі краінамі-нясябрамі Зьвязу, як Нарвэгія, Швайцарыя ці Ісьляндыя, удзельнікамі эўрапейскага ўнутранага рынку, а таксама шэнгенскіх пагадненьняў.
Мы павінны выкарыстаць апошнія падзеі з газавым канфліктам, каб данесьці да насельніцтва: вам вельмі выгадна прыйсьці ў Эўропу.


Эрвін Брок не выключае варыянту стварэньня Мытнага зьвязу паміж ЭЗ і Ўкраінай, аднак падкрэсьлівае, што непатрэбная ўзаемная канкурэнцыя паміж былымі кіеўскімі кіраўнікамі Цімашэнкай і Юшчанкам прытармазіла гэтыя працэсы.

«Мы страцілі шмат часу. Цяпер жа мусім паглядзець, наколькі вялікая зацікаўленасьць гэтым працэсам у самім Кіеве», адзначае Брук.

Што тычыцца супрацоўніцтва зь Менскам, то сытуацыя тут выглядае досыць цяжкай, лічыць нямецкі палітык:

«Беларусь пакуль яшчэ дыктатура, а таму супрацоўніцтва зь ёю даецца цяжка. Аднак мы павінны выкарыстаць апошнія падзеі з газавым канфліктам, каб данесьці да насельніцтва: вам вельмі выгадна прыйсьці ў Эўропу».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG