Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Беларускія ўлады сьвядома ствараюць атмасфэру страху ў грамадзтве напярэдадні прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.

Пра гэта заявіў старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак на пасяджэньні круглага стала «Сытуацыя ў мэдыяпрасторы Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі: рэаліі і пэрспэктывы», перадае БелаПАН.

«Свабода слова неабходная для таго, каб выбаршчык сьвядома рабіў свой выбар. Аднак улады ў гэтым не зацікаўленыя».

Паводле Гулака, абмяжоўваючы свабоду слова, прымяняючы рэпрэсіўныя мэханізмы, улады ствараюць такую атмасфэру ў грамадзтве, пры якой «страшна быць незалежным і актыўным».

Спадар Гулак адзначыў, што ўказ прэзыдэнта № 60 аб мерах па рэгуляваньні беларускага інтэрнэту стаў яшчэ адной перашкодай у правядзеньні свабодных выбараў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG