Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША перадаюць Іраку кантроль над апошняй турмой


Амэрыканскія вайскоўцы перадаюць ірацкім уладам кантроль над апошняй турмой, што заставалася пад іх кіраваньнем. У турме ўтрымліваюцца болей як 1500 чалавек, асуджаных і падазраваных паводле абвінавачваньняў у зьдзяйсьненьні розных злачынстваў. Сярод зьняволеных – былыя дзеячы рэжыму Садама Хусэйна. Найбольш важнага вязьня – былога віцэ-прэм’ера Тарыка Азіза – амэрыканцы ўжо перадалі іракцам.

Каля 200 чалавек, улучна з падазраванымі ў сувязях з “Аль-Кайдай”, будуць перавезены з турмы на амэрыканскія вайсковыя базы. Іх перададуць ірацкаму боку перад завяршэньнем вываду войскаў ЗША пры канцы 2011 году.
XS
SM
MD
LG