Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч падпісаў закон “Аб прынцыпах зьнешняй і ўнутранай палітыкі”


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў закон “Аб прынцыпах зьнешняй і ўнутранай палітыкі”. Закон прадугледжвае, што асноўным прынцыпам зьнешняй палітыкі краіны зьяўляецца захаваньне Ўкраінай палітыкі пазаблёкавасьці, што азначае няўдзел Украіны ў ваенна-палітычных зьвязах, прыярытэтнасьць удзелу ва ўдасканальваньні і разьвіцьці эўрапейскай сыстэмы калектыўнай бясьпекі, працяг канструктыўнага супрацоўніцтва з НАТО і іншымі ваенна-палітычнымі блёкамі ва ўсіх пытаньнях, якія маюць узаемны інтарэс.

Закон быў ухвалены ўвечары 1 ліпеня Вярхоўнай Радай.
XS
SM
MD
LG