Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікаў Расею расьсьледаваць забойства Эсьцеміравай


Сёньня ў гадавіну забойства праваабаронцы Натальлі Эсьцеміравай Эўрапейскі Зьвяз заклікаў Расею расьсьледаваць злачынства і спыніць “клімат непакаранасьці і страху”, які пануе на Паўночным Каўказе і, у прыватнасьці, у Чачні. У заяве вярхоўнай прадстаўніцы Эўразьвязу ў міжнародных справах Кэтрын Эштан адзначаецца пагаршэньне стану праваабаронцаў на Паўночным Каўказе.

Раней сёньня прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што асоба забойцы Эсьцеміравай выяўленая, і ён абвешчаны ў міжнародны вышук. Расейскія праваабаронцы паставіліся да выказваньня прэзыдэнта скептычна. Яны абвінавачваюць улады ў няздольнасьці расьсьледаваць злачынства і заяўляюць аб магчымай датычнасьці да яго чачэнскіх спэцслужбаў.
XS
SM
MD
LG