Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нашто Расеі шпегаваць за праўнучкай Хрушчова?


Дом у Монтклэры, дзе быў арыштаваны Рычард Мэрфі з жонкай.

Дом у Монтклэры, дзе быў арыштаваны Рычард Мэрфі з жонкай.

“Шпег, што прыехаў міжгароднім аўтобусам” – артыкул пад такім загалоўкам апублікаваў амэрыканскі часопіс “Foreign Policy”. Аўтарка публікацыі – Ніна Хрушчова, выкладчыца курсу міжнародных дачыненьняў у нью-ёрскім унівэрсытэце The New School, праўнучка савецкага кіраўніка Мікіты Хрушчова. Ніжэй – тэкст артыкулу.

Гісторыя пра тое, як нядаўна расейскіх шпегаў накіравалі ўкараняцца ў высокія эшалёны амэрыканскага грамадзтва (пачаўшы з гораду Монтклэр, што ў штаце Нью-Джэрзі), чарговы раз пацьвярджае старую аксіёму – гісторыя паўтараецца двойчы: спачатку як трагедыя, затым як фарс. Дванаццаць расейскіх агентаў, пасланых у ЗША былым міжнародным падразьдзяленьнем КДБ, цяпер вядомым як Служба замежнай выведкі, здаецца, больш часу трацілі на сядзеньне ў Facebook'у, чым на пошукі таямніц. Падобна да герояў Дэна Эйкройда і Чэві Чэйза ў старым парадыйным фільме “Шпіёны, як мы”, гэтыя нібы перанесеныя з кніжак Джона Ле Карэ пэрсанажы глядзяцца значна дурнейшымі за сваіх уяўных папярэднікаў пары “халоднай вайны”.

Я маю свой уласны досьвед кантактаў з шпегам, што зайшоў з марозу, дакладней, з халодных вуліц Філадэльфіі. На працягу трох гадоў Рычард Мэрфі, ён жа Міхаіл Куцык, ён жа Ўладзімір Гур'еў наведваў заняткі зь міжнародных дачыненьняў у New School і рэгулярна заходзіў да мяне ў кабінэт.
Я думала, што ён – звычайны студэнт.
Мы не абменьваліся дзяржаўнымі таямніцамі, не карысталіся фразамі з шпіёнскага жаргону кшталту “за мною хвост” ці “я пад каўпаком”. Я была навуковым кіраўніком таго чалавека. Мы гаварылі пра яго навучальную праграму, ягоныя посьпехі і зацікаўленьні. Спачатку я думала, што ён – такі самы звычайны студэнт, як і ўсе астатнія, але нешта ў ім было дзіўнае, у гэтым уладальніку моцнага расейскага акцэнту і ірляндзка-амэрыканскага імя.

Было ясна, што Рычард Мэрфі – расеец. Ён увесь час скардзіўся: на свае ацэнкі (хоць яны ў яго былі выдатныя), на дакумэнты, на ўсё чыста – што б я ні спрабавала казаць яму, каб суцешыць. Ён гэтак жа лёгка крыўдаваў, як масквіч, якога адставілі ў чарзе, – у адрозьненьне ад іншых маіх амэрыканскіх студэнтаў, поўных аптымізму і заўжды гатовых пакінуць добрае ўражаньне. Больш за тое, хоць мы абое расейцы, ён ні разу не паспрабаваў зьвярнуцца да мяне па-расейску і не задаў ніводнага пытаньня пра майго прадзеда Мікіту Хрушчова, хоць гэта было б вельмі натуральна, як браць пад увагу ягонае паходжаньне.

Аднак я не спрабавала нічога разьведаць. Я прыйшла да думкі, што ў яго ёсьць прычыны не раскрываць мне свайго прыватнага жыцьця. У 2005 годзе ён атрымаў дыплём, і я пра яго забыла.

Як ні дзіўна, прычына, мабыць, у тым, што я сама стала меншай расейкаю,
Было ясна, што Рычард Мэрфі – расеец.
то бо менш падазронай і менш схільнай да паранаідальных думак, пачала больш паважаць прыватнае жыцьцё. Менавіта таму я ня стала задаваць пытаньняў, якімі магла б разбурыць ягоную легенду яшчэ пяць гадоў таму (не скажу, зрэшты, што ФБР так ужо патрэбная была дапамога для выкрыцьця гэтых наіўных шпегаў – яны лучылі пад нагляд у момант прыезду ў Амэрыку). Вось жа я разам з усімі іншымі чытала пра шпіёнаў і паступова ўсьведамляла сапраўдную паднаготную майго былога падапечнага.

Цяпер гэта здаецца сьмешным анэкдотам, але праўда, якая стаіць за гэтым, зусім не выклікае сьмеху. Калі з шпіянажу можна атрымаць хоць якое ўяўленьне аб нацыянальным характары (а павінна быць можна, як зь ценю можна атрымаць уяўленьне пра цела, якое той цень адлюстроўвае), то апошні выпадак выкрыў найстрашнейшую таямніцу былога шпега КДБ Уладзіміра Пуціна: старыя рэцэпты, паводле якіх ён спрабуе ўмацаваць становішча Расеі ў сучасным сьвеце, у тым ліку і мэтады рыхтаваньня шпіёнаў, абсалютна састарэлі.

Больш за тое, шпіёнскія гульні, у якія доўгія гады звышдзяржавы гулялі адна з адной і якія так захапляльна апісвалі Іэн Флэмінг, Том Клэнсі і Джон Ле Карэ, страцілі сваю ідэалягічную каштоўнасьць.
Цяпер гэта здаецца сьмешным анэкдотам.
У нашыя дні паміж Расеяй і ЗША практычна няма ніякага палітычнага процістаяньня, краіны мірна суіснуюць адна з адной, і зусім ня так, як падразумяваў стары штамп пары “халоднай вайны”. Так што новыя шпегі, якія не маюць ніякай ідэалягічнай матывацыі (бо і камуністы, і капіталісты ў роўнай ступені буржуазныя па сваёй сутнасьці, так што няма патрэбы даводзіць адзін аднаму, што нехта лепшы), займаюцца тым, што выкладаюць фатаграфіі на Facebook'у, а ня шлюць шыфроўкі з сакрэтнай інфармацыяй на бацькаўшчыну.

Начальства расейскай Службы замежнай выведкі дасюль, відаць, думае, што на дварэ “халодная вайна”, але ў сапраўднасьці мы перасталі быць ворагамі. А самі расейскія шпегі, здаецца, проста не ўяўлялі, чаго ад іх хацелі. Таму расейскі рымэйк “Шпіёнаў, як мы” аказаўся фарсам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG