Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чырвоны Крыж занепакоены сытуацыяй у Кіргізстане


Чырвоны Крыж сёньня выказаў занепакоенасьць лёсам зьніклых бязь зьвестак людзей у выніку міжэтнічных сутыкненьняў на поўдні Кіргізстану ў мінулым месяцы. Паводле Міжнароднага камітэту, высьвятленьне лёсаў зьніклых дапаможа разьвязаць напружанасьць. У выніку гвалту загінулі сотні людзей, пераважна этнічныя ўзбэкі. Міжнародны камітэт Чырвонага крыжу таксама заявіў пра неабходнасьць выдзяленьня рэгіёну дадатковых 26 мільёнаў даляраў, каб пакрыць выдаткі на дапамогу пацярпелым.

Напярэдадні міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла, што на поўдні Кіргізстану праводзяцца затрыманьні і катаваньні грамадзянаў узбэцкай нацыянальнасьці, што можа выклікаць новыя сутыкненьні. Урад Кіргізстану заявіў пра стварэньне камісіі для расьсьледаваньня прычынаў чэрвеньскіх міжэтнічных непарадкаў.
XS
SM
MD
LG