Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Amnesty Internatonal: абвалілася сыстэма аховы здароўя КНДР


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty Internatonal заявіла пра рэзкае пагаршэньне сытуацыі ў Паўночнай Карэі ў галіне аховы здароўя. У адмысловай справаздачы “Абвал сыстэмы аховы здароўя ў Паўночнай Карэі” зьвяртаецца ўвага на недахоп лекаў, дрэнную гігіену, неабходнасьць плаціць за мэдычныя паслугі пры абвешчанай дармавой мэдыцыне. Таксама ў справаздачы гаворыцца пра дэфіцыт харчаваньня, які апошняй зімой выліўся ў сапраўдны голад.

Дадзеныя праваабаронцаў грунтуюцца на сьведчаньнях 40 чалавек, якія ўцяклі з КНДР цягам апошніх гадоў, а таксаама замежных мэдыкаў, якія працуюць у гэтай краіне.

XS
SM
MD
LG