Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Расеі: забойца Эсьцеміравай ідэнтыфікаваны


Выканаўца забойства праваабаронцы Натальлі Эсьцеміравай ідэнтыфікаваны, -- заявіў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель. Паводле Мядзьведзева, кілер абвешчаны ў вышук. Таксама расейскі прэзыдэнт паабяцаў, што будзе знойдзены і замоўца забойства. Ангела Мэркель у сваю чаргу адзначыла, што тэма забойства Эсьцеміравай абмяркоўвалася на сустрэчы кіраўнікоў дзьвюх дзяржаваў.

Вядомая супрацоўніца праваабарончай арганізацыі “Мэмарыял” была выкрадзеная 15 ліпеня летась у Грозным недалёка ад свайго дома, і ў той жа дзень яе знайшлі мёртвай на тэрыторыі Інгушэціі. Злачынства набыло шырокі рэзананс у сьвеце.
XS
SM
MD
LG