Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 журналістаў атрымалі папярэджаньні ад пракуратуры


Сытуацыя ў мэдыйнай прасторы Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі абмяркоўваецца на круглым стале, які праходзіць у менскім гатэлі "Эўропа".

Арганізатарамі выступілі аналітычны цэнтар "Стратэгія" і Нацыянальны камітэт аб'яднаных дэмсілаў.

Адкрываючы круглы стол, старшыня Нацыянальнага камітэту аб'яднаных дэмсілаў Анатоль Лябедзька адзначыў, што цікавасьць да гэтай тэмы праявілі тры групы — палітыкі, журналісты і праваабаронцы. Самая галоўная мэта дыскусіі — "напрацоўка пляну сумесных дзеяньняў, каб мэдыйная прастора Беларусі яшчэ далей ня зьменшылася, ня скурчылася".

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна расказала пра ролю мэдыяў падчас выбарчых кампаній, журналіст Аляксандар Коктыш з уласнага досьведу распавёў пра этыку ўзаемадзеяньня журналістаў і палітыкаў, а палітоляг Аляксандар Класкоўскі расказаў пра ролю інтэрнэт- мэдыяў падчас выбарчых кампаній.

Ж.Літвіна распавяла пра сытуацыю ў сфэры мэдыяў. Яна адзначыла, што зь дзяржаўнага распаўсюду выкідаюцца недзяржаўныя выданьні, спробы зарэгістраваць новыя недзяржаўныя СМІ палітычна актыўнымі асобамі ня маюць посьпеху, а за апошні год 20 журналістаў атрымалі папярэджаньні ад пракуратуры за працу на замежныя мэдыі без акрэдытацыі.

Нагадаем, што некалькі дзён таму кіраўнік місіі ЗША пры АБСЭ Іэн Келі выступіў з заявай аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі перад Сталай радай АБСЭ ў Вене.

У заяве сярод іншага гаворыцца, што “ЗША адзначаюць з сур’ёзнай занепакоенасьцю, што працягваюцца ціск і запалохваньне, накіраваныя на незалежныя СМІ і палітычную апазыцыю ў Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG