Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як разьвіваліся беларуска-грузінскія адносіны ў апошнія гады?


Нягледзячы на “саюзныя дамовы” з Расеяй, Менск не падтрымаў эканамічную і палітычную блякаду Грузіі.

У 2006 годзе, калі Расея прымяніла тое, што аглядальнікамі было названа “эканамічнай блякадай” Грузіі, Менск ня ўводзіў супраць Тбілісі палітычныя і эканамічныя санкцыі – нягледзячы на “саюзныя дамовы” з Расеяй. Калі Масква спыніла авіярэйсы ў Грузію, шмат з грузінскіх грамадзянаў, якія не маглі адляцець у Тбілісі з Масквы, карысталіся паслугамі беларускіх авіяперавозчыкаў.

22 ліпеня 2009 г. Міністэрства замежных спраў Беларусі папярэдзіла грамадзянаў краіны, што ў Паўднёвую Асэтыю і Абхазію, якія ў выніку мінулагодняй ваеннай кампаніі прызнаныя Расеяй незалежнымі дзяржавамі, можна ўяжджаць толькі з тэрыторыі Грузіі. Паводле намесьніка начальніка галоўнай консульскай управы МЗС Беларусі Аляксандра Лукашэвіча, уезд іншаземцаў у Абхазіі і Паўднёвую Асэтыю дапускаецца выключна з накірункаў, адпаведна, Зугдыдзкага і Гарыйскага муніцыпалітэтаў.

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі вітаў забарону уладаў Беларусі сваім грамадзянам парушаць грузінскае заканадаўства і знаходзіцца ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі без дазволу Тбілісі. “Гэта вельмі сьмелае рашэньне прэзыдэнта Беларусі”, -- заявіў тады Саакашвілі.

Эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларусяй і Грузіяй разьвівалася і пасьля расейска-грузінскага ўзброенага канфлікту 2008 г. Так, у лістападзе 2009 года Грузыю наведала дэлегацыя беларускіх бізнэсоўцаў на чале з прэзыдэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Васілём Раманавым. Дэлегацыя была прынятая міністрам эканамічнага развіцця Грызыі Зураб Палалікашвілі сустрэўся з беларускімі бізнэсоўцамі.

Дзейнічае камісія ў справе эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Грузіяй.

Зараз у Інтэрнэце існуе партал Грузія-Беларусь.

Да гэтага часу Рэспубліка Беларусь не прызнала незалежнасьць Паўднёвай Абхазіі і Асэтыі, якія аддзеленыя ад Грузіі ў выніку расейска-грузінскай вайны 2008 г.

9 ліпеня Аляксандар Лукашэнка правёў неафіцыйную сустрэчу з Міхаілам Саакашвілі ў Крыме.

Сёньня, 15 ліпеня, чакаецца інтэрвію Міхаіла Саакашвілі на БТ.
XS
SM
MD
LG