Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры замежных справаў Індыі і Пакістану праводзяць перамовы


Сёньня ў Ісламабадзе адбываюцца перамовы паміж міністрамі замежных справаў Індыі і Пакістану. Гэта першая іх сустрэча пасьля тэрарыстычных нападаў у лістападзе 2008 году ў індыйскім горадзе Мумбаі. На парадку дня – занепакоенасьць Індыі тэрарызмам, напружанасьць у Кашміры, сытуацыя ў Аўганістане, а таксама хада расьсьледаваньня падзеяў у Мумбаі, калі загінулі 166 чалавек.

Індыя і ЗША абвінавацілі пакістанскую ваяўнічую групоўку “LeT” у нападах у 2008 годзе. Пакістан прызнаў, што часткова напады былі спланаваныя на яго тэрыторыі і што антытэрарыстычны суд абвінаваціў семярых падазраваных у датычнасьці да гвалту.
XS
SM
MD
LG