Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такая заява зроблена ў папярэднім праспэкце эўрабондаў, пошукам пакупнікоў на якія з гэтага тыдня пачаў актыўна займацца Менск.

"Пагаршэньне адносін Беларусі з Расеяй можа нэгатыўна паўплываць на пастаўкі энэрганосьбітаў Беларусі і расейскія інвэстыцыі ў Беларусь, што можа аказаць адмоўнае ўзьдзеяньне на беларускую эканоміку", - цытуе Reuters папярэдні праспэкт эўрабондаў Беларусі, датаваны 9 ліпеня.

У копіі дакумэнта, што паступіла ў распараджэньне агенцтва, знаходзіцца апісаньне рызык, зьвязаных з інвэставаньнем ў Беларусь.

"Інвэставаньне ў рынкі, якія разьвіваюцца, падобныя Беларусі, спалучанае з высокай ступеньню рызыкі, і інвэстары павінны асабліва старанна падыходзіць да ацэнкі гэтых рызык", - гаворыцца ў дакумэнце.

У дакумэнце адзначацца, што беларуская эканоміка характарызуецца "вузкай экспартнай базай, залежнасьцю ад імпарту, дэфіцытамі бюджэту і плацежнага балянсу, нізкімі валютнымі рэзэрвамі, апорай на зьнешняе фінансаваньне і зьменлівымі палітычным, эканамічным, сацыяльным, прававым і нарматыўным асяроддзямі".

Менск плянуе выпусьціць эўрабондаў на суму да 1 млрд даляраў.
XS
SM
MD
LG