Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзіку Чэйні зрабілі апэрацыю на сэрцы


Былому віцэ-прэзыдэнту ЗША Дзіку Чэйні зрабілі апэрацыю на сэрцы. У заяве Чэйні гаворыцца, што пасьля сардэчнага прыступу некалькі тыдняў таму і шэрагу абсьледаваньняў ён даў згоду на ўсталяваньне сардэчнай помпы. Паводле словаў самога 69-гадовага Чэйні, апэрацыя, зробленая на мінулым тыдні, дапаможа яму і надалей весьці актыўны лад жыцьця.

Дзік Чэйні, які быў віцэ-прэзыдэнтам ад 2001 да 2009 году, працяглы час хварэе на сэрца. У яго было ўжо пяць інфарктаў, першы зь якіх ён перанёс яшчэ ва ўзросьце 37 гадоў.
XS
SM
MD
LG