Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы КНДР перамовіліся з камандаваньнем ААН


Паўночнакарэйскія вайскоўцы правялі сёньня з вайсковым камандаваньнем ААН 90-хвілінныя перамовы. Гэта адбылося ўпершыню пасьля інцыдэнту з патапленьнем у сакавіку сёлета паўднёвакарэйскага ваеннага карабля тарпэдай КНДР. Тады загінулі 46 матросаў. Камандаваньне ААН прадстаўляў амэрыканскі палкоўнік Кёрт Тэйлар, з боку КНДР – палкоўнік Пак Кі-Ёнг. Сустрэча адбылася на мяжы Паўночнай і Паўднёвай Карэі ў мястэчку Панмунхом.

Мэтай сустрэчы было дамовіцца пра наступныя перамовы на больш высокім узроўні. Ніводзін з бакоў не пракамэнтаваў для прэсы вынікі сустрэчы.

XS
SM
MD
LG