Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВР спыніла выцяканьне нафты з аднаго трубаправода


Інжынэры канцэрну BP пры правядзеньні выпрабаваньняў ахоўных прыстасаваньняў, усталяваных на аварыйнай сьвідравіне на дне Мэксыканскай затокі, спынілі выцяканьне нафты з аднаго з трубаправодаў. Асноўны аб’ём нафты, што выцякала, перакрыты, але частка яе ўсё ж працягвае трапляць у воды Мэксыканскай затокі.

Інжынэры працягваюць тэставаньне ўсталяванага “звана”. Пасьля завяршэньня выпрабаваньняў, якія могуць доўжыцца да 48 гадзінаў, ВР спадзяецца пачаць адпампоўваньне нафты са сьвідравіны.
XS
SM
MD
LG