Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крым выстаўляе прыморскія ўчасткі на аўкцыён


Рада міністраў Крыму рыхтуецца да правядзеньня ў жніўні зямельнага аўкцыёну. Пра гэта паведаміў у сераду ў Сімферопалі кіраўнік камітэту зямельных рэсурсаў Аляксандар Чабанаў. Паводле яго слоў, урад Крыму ўжо зацьвердзіў парадак продажу і склаў сьпіс 45 дзялянак агульнай плошчай 1336 га.

Зямельныя надзелы знаходзяцца па-за межамі населеных пунктаў на Паўднёвым беразе Крыму, у Бахчысарайскім, Ленінскім, Сакскім і Сімферопальскім раёнах, а таксама паблізу гарадоў Ялта, Армянск, Феадосія. Самы дарагі ўчастак знаходзіцца каля вёскі Абвальнэ. Яго стартавая цана будзе каля 40 мільёнаў грыўнаў. Чабанаў таксама паведаміў, што 35 працэнтаў выручкі аўкцыёну пойдзе ў бюджэт Крымскай аўтаноміі, 65 – ва ўкраінскі дзяржаўны бюджэт.
XS
SM
MD
LG