Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: Мытны саюз не павінен ўскладніць сытуацыю Расеі


На сустрэчы з расейскімі і нямецкімі дзелавымі коламі ў Екацерынбургу прэзыдэнт Мядзьведзеў адзначыў прагрэс на шляху ўступленьня Расеі ў Сусьветную Гандлёвую арганізацыю. Ён падкрэсьліў, што стварэньне Мытнага зьвязу на гэта ўплыву ня будзе мець. Мядзьведзеў таксама адзначыў добрыя зрухі ў стасунках з амэрыканцамі, што да гэтага было самым складаным, а таксама выказаў спадзяваньне, што сёлета павінны быць дасягнутыя найбольшыя зьмены.

Са свайго боку Ангела Мэркель, якая таксама брала ўдзел у сустрэчы, выказала спадзеў, што “пункт аб уступленьні Расеі ў СГА будзе закрыты і што Мытны саюз не ўскладніць сытуацыю. “
XS
SM
MD
LG