Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жоўтым моры будуць ваенна-марскія вучэньні


ЗША і Паўднёвая Карэя рыхтуюцца да ваенна-марскіх вучэньняў ў Жоўтым моры. Прадстаўнік Пэнтагону заявіў, што вучэньні будуць уключаць шырокі спэктар задач і пачнуцца у бліжэйшы час. Манэўры першапачаткова плянаваліся на чэрвень ці ліпень у адказ на патапленьне паўднёвакарэйскай лодкі з 46 маракамі на борце. У гэтай сувязі была абвінавачаная Паўночная Карэя. Кітай выказаў перасьцярогі, што манэўры могуць павысіць напружанасьць на Карэйскім паўвостраве.
XS
SM
MD
LG