Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Чавэс раскрытыкаваў біскупаў і Папу


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Хуга Чавэс, адказваючы на крытыку каталіцкіх біскупаў, у сераду выказаўся на адрас дзеячоў царквы. Выступаючы на партыйнай сустрэчы, Чавэс заявіў, што « біскупы думаюць, быццам іх улада вышэй за дзяржаву» і раіў ім «не забываць, што яны пячорныя жыхары». Чавэс таксама загадаў міністэрству замежных спраў перагледзець дачыненьні з Ватыканам, заўважыўшы пры гэтым, што ён прызнае Папу кіраўніком Ватыкану, але не «паслом Хрыста на зямлі».

Каталіцкія дзеячы нядаўна абвінавацілі Чавэса ў тым, што ён спрабуе ўвесьці у краіне камунізм кубанскага тыпу.
XS
SM
MD
LG