Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія абмяркуе новы ўзровень дачыненьняў з Эўразьвязам


У Грузіі сёньня пачынаецца першы раўнд перамоваў наконт дамовы аб асацыяцыі краіны ў Эўразьвяз. Для ўдзелу ў іх прыбывае вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах Кэтрын Эштан. У Батумі заплянаваная яе сустрэча з прэзыдэнтам Саакашвілі. У пятніцу Эштан правядзе ў Тбілісі сустрэчы зь міністрам замежных спраў Грыголам Вашадзэ і лідарамі апазыцыйных партый.

МЗС краіны заяўляе, што “дамова аб асацыяцыі паміж Грузіяй і Эўразьвязам заменіць дзейнае пагадненьне “Аб партнэрстве і супрацоўніцтве”. Пасьля гэтага Грузія пяройдзе на іншы ўзровень адносінаў з Эўразьвязам, тут спадзяюцца на інвэстыцыі ў эканоміку краіны, і яшчэ больш аблегчаны, а ў будучыні , магчыма, бязьвізавы рэжым з краінамі Зьвязу.
XS
SM
MD
LG